Антысемітызм быў адной з асноваў ідэалогіі нямецкага нацыянал-сацыялізму. Нацысты знішчылі ў захопленых краінах каля 6 мільёнаў яўрэяў.
У Беларусі загінулі больш за 600 тысяч яўрэяў — амаль усе тыя, хто не здолеў эвакуявацца з краіны перад наступам нямецкіх войскаў.
Акрамя яўрэяў, нацысты вынішчалі цыганоў. Татальныя рэпрэсіі чакалі таксама камуністаў.
У савецкі час трагедыя яўрэяў замоўчвалася. Афіцыйная гістарыяграфія абыходзіла той факт, што нацысты забівалі людзей па нацыянальнай прыкмеце. Дагэтуль многія беларусы не ўсведамляюць таго факту, што сярод жыхароў Беларусі, што загінулі ў той вайне, яўрэі складалі амаль палову.
Мемарыял памяці ахвяраў Халакосту ў Берліне.
0
0
0
0
0
0