У мінчанкі з-за сына, які двойчы трапіўся за кіраванне ў нецвярозым выглядзе, конфіскавалі дарагі аўтамабіль. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

33-гадовы мінчанін быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы яшчэ вясной 2013 года. 15 красавіка ён, кіруючы аўтамабілем Audi A8, на вуліцы Панамарэнкі здзейсніў сутыкненне з дзвюма машынамі, якія рухаўся ў спадарожным кірунку. У аварыі ніхто, на шчасце, не пацярпеў. Аднак экспертыза выявіла, што кіроўца Audi сеў за руль у стане алкагольнага ап'янення. Вынік аналізу паказаў 1,48 праміле. Тады ў дачыненні да вадзіцеля былі складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы, яго пазбавілі права на кіраванне ўсімі відамі транспартных сродкаў у сукупнасці на чатыры гады. Мужчына з такім пакараннем не пагадзіўся і нават спрабаваў яго абскарджваць.

Зрэшты, усяго праз 9 месяцаў яго зноў затрымалі за рулём у п'яным выглядзе. На гэты раз у дарагім BMW 520 2008 года выпуску. Мужчына, як ён пазней сам патлумачыў у судзе, піў піва яшчэ з вечара, а на наступны дзень адправіўся ў краму за дабаўкай. Пра яўна нецвярозага кіроўцу ў ДАІ паведамілі відавочцы. BMW затрымалі, аналіз паказаў ў кіроўцы 1,33 праміле.

Аказалася, што дарагая машына належыць маці затрыманага. Першапачаткова яна сцвярджала, што не ведала пра пазбаўленне сына правоў кіроўцы, аднак затым прызнала, што гэта было ёй вядома. У судзе яна распавяла, што ў дзень затрымання пакінула машыну ў двары, а сама пайшла. Калі жанчына вярнулася дадому, аўто ўжо не было. Цяпер машына канфіскавана. Яе сына суд прыгаварыў да папраўчых работ тэрмінам на два гады з утрымання 20 % заработнай платы ў даход дзяржавы, а таксама да пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў. Прычым гэта больш мяккае пакаранне, чым запытваў пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?