27 студзеня — 70 гадоў, як была знята блакада Ленінграда, якая доўжылася 872 дні (з 8 верасня 1941 г.).

Ваенныя страты склалі 332 тыс. чалавек, ад голаду памерлі 632 253 чалавекі, ад артабстрэлаў і бамбадзіровак загінулі 17 747 чалавек. Такім чынам блакада Ленінграда забрала 1 млн жыццяў. Ці трэба былі гэтыя ахвяры? Можа варта было б здаць горад, каб выратаваць людзей?

Праграма з цыкла «Дылетанты» на тэлеканале «Дождь» «Ці трэба было здаваць Ленінград?» выклікала бурную дыскусію. Удзельнікаў перадачы (у тым ліку запрошанага госця — пісьменніка Віктара Ерафеева) абвінавацілі ў блюзнерстве. А самому тэлеканалу нават пагражае забарона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0