Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 27 студзеня падчас відэабрыфінгу.

Да канца студзеня халоднае надвор'е захаваецца. «Надвор'е будзе вызначаць яшчэ адзін арктычны антыцыклон, які будзе рухацца з поўначы ў глыб кантыненту. Ён па-ранейшаму будзе забяспечваць халоднае надвор'е. Пры гэтым дыскамфорт даставіць парывісты вецер, які ўзмоцніць адчуванне холаду. Разам з нізкай тэмпературай, на 8—14 градусаў ніжэйшай за норму, антыцыклон прынясе высокі атмасферны ціск. Метэазалежным людзям варта грунтоўна падрыхтавацца да спалучэння гэтых неспрыяльных фактараў», — зазначыў сіноптык.

У аўторак, 28 студзеня, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўднёвым захадзе снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 12—18°С, пры праясненнях мінус 19—22°С, днём мінус 8—14°С.

У сераду пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі па паўднёва-заходняй палове ўзмацненне ветру парывамі да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 18—24°С, днём мінус 12—18°С, па паўднёвым захадзе ноччу мінус 12—17°С, днём мінус 10°С.

У чацвер пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Па паўднёвым захадзе ўзмацненне ветру парывамі да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 19—24°С, па ўсходняй палове да мінус 25—29°С, у заходніх раёнах мінус 15—8°С, днём мінус 12—18°С.

У пятніцу без істотных ападкаў, толькі ў крайніх заходніх раёнах магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі ўзмацненне ветру парывамі да 15—17 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 19—24°С, па паўднёвым усходзе мінус 25—29°С, днём мінус 11—17°С, у заходніх раёнах ноччу мінус 14—18°С, днём мінус 8—10°С.

У суботу без істотных ападкаў, толькі па паўночным захадзе магчымы кароткачасовы снег. На асобных участках дарог Беларусі галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—18°С, па паўднёвым усходзе да мінус 20°С, у заходніх раёнах мінус 10—12°С, днём мінус 7—13°С.

У нядзелю месцамі, пераважна па паўночным захадзе краіны, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—13°С, па ўсходзе мінус 14—17°С, днём мінус 5—10°С, у паўднёва-заходніх раёнах мінус 2—4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?