У Маскве затрымалі Максіма Марцінкевіча. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Раней Марцінкевіча, вядомага пад мянушкай Цясак, выставілі з Кубы за парушэнне міграцыйнага заканадаўства краіны. Мужчыну пасадзілі на самалёт, які ляціць з Гаваны ў Маскву.

«Ён быў затрыманы пры перасячэнні расійскай мяжы, як змешчаны ў федэральным вышуку», — сказала крыніца.

У снежні 2013 Кунцаўскі раённы суд Масквы завочна арыштаваў Марцінкевіча. Яго падазраюць у размяшчэнні відэазапісаў, у якіх утрымліваліся экстрэмісцкія выказванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?