Мікалая Азарава паклікалі на сакрэтныя перамовы. Гэта зрабіў вядомы расійскі пранкер [чалавек, які разыгрывае па тэлефоне — НН] Ваван 222. Ён патэлефанаваў прэм'ер-міністру Украіны і прадставіўся Віталём Клічко, расказаў украінскі канал ТСН.

Азараў адмовіўся абмяркоўваць дэталі па тэлефоне і прапанаваў сустрэцца асабіста. « Гэта можна неафіцыйна зрабіць. Сустрэцца, так бы мовіць, на нейтральнай тэрыторыі. Можна дзе заўгодна — дзе задаволіць і цябе, і мяне. А можна завесці цябе так, што ніхто і ведаць не будзе, да мяне ў кабінет», — сказаў Азараў.

Пранкер Ваван 222 вядомы сваімі розыгрышамі па тэлефоне розных вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. У 2011 годзе, напрыклад, ён дазваніўся да кіраўніка расійскага Цэнтрвыбаркама і паведаміў таму пра яго адстаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0