news.liga.net

news.liga.net

Вядомы расійскі пранкер [чалавек, які разыгрывае па тэлефоне] Ваван-222 датэлефанаўваўся да Вадзіма Цітушкі (або чалавека з падобным голасам), прозвішчам якога названыя «цітушкі», і спачатку прадставіўся супрацоўнікам Службы бяспекі, прапанаваўшы паўдзельнічаць у мітынгу ці наогул акцыях у падтрымку Віктара Януковіча.

Вадзім адмовіўся, сказаўшы, што ён не падтрымлівае Януковіча, мяркуе, што Мытны саюз — гэта тупік для Украіны, а сам ён за ЕС і за ўкраінскі народ. «Катэгарычна мы не будзем за Віктара Фёдаравіча. Мы за ЕС», — дадаў ён.

Потым Ваван-222 зноў патэлефанаваў Вадзіму і прадстаўніком партыі «УДАР» Віталя Клічка і папрасіў дапамагчы партыі. Цітушка зноў паўтарыў, што ён супраць Януковіча, супраць Мытнага саюза, ён за ЕС, але яго рэнамэ такое, што ён не хоча сваёй прысутнасцю псаваць імідж партыі, за якую галасаваў ён і яго сям'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?