12.10.2007 / 18:37

Вадзім Болбас. Трава мэгаполісу Надрукавана ў рубрыцы "Год паэзіі" ў № 37'2007 1

    Пацягнула прайсьціся па роснай траве
    У дзень асеньняга раўнадзенства.
    Гэты покліч таемны ў сэрцы жыве
    Як прывет з пракавецьця, з маленства.
    Не па лузе над рэчкай, а ў горадзе, тут,
    Дзе між гмахаў разьлеглі газоны
    Дзе дамы, як грыбы, сярод поля растуць
    а ў вокнах дамоў тых вазоны.
    Наступіў мэгаполіс, сяло праглынуў.
    Тут цяпер і мэтро і тралейбус.
    Нібы ліст у канвэрт у асфальт загарнуў
    Урадлівую тлустую глебу.
    Захмялелы ад восеньскага сьвятла,
    Не чакаў, што знаёмца сустрэну.
    Ды, як спадчына вёскі, што колісь была,
    Прарасло праз газон лісьце хрэну.
    Тут насуперак часу былое жыве,
    Непарушны прыроды законы.
    Мо таму так прыемна ісьці па траве
    Не па сьцежцы. Наўпрост па газоне.
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
13.10.2007 / 00:17
Жыве Вадзім Болбас! Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру