Тры жыхаркі Жлобінскага раёна згарэлі, як мяркуецца, з-за выбуху газу ў вёсцы Красны Бераг.

Пажар у шматкватэрным жылым доме з бярвення адбыўся каля 19.00 27 студзеня. Веранда, дах і маёмасць унутры адной з кватэр былі поўнасцю ахопленыя агнём. Паводле слоў відавочцаў, адбыўся выбух газавага балона.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, у кватэры жыла 48-гадовая жанчына.

Яна працавала санітаркай, спіртным не злоўжывала. У сувязі з жаніцьбай сына жанчына запрасіла дзвюх сябровак у госці, каб адзначыць гэтую падзею.

Супрацоўнікі МНС, што прыбылі на месца здарэння, знайшлі трох загінулых — гаспадыню кватэры і дзвюх яе госцяў. У выніку пажару пашкоджаны дах і столевае перакрыццё будынка, сцены кватэры.

Таксама закураныя сцены ў сумежнай нежылой кватэры. Астатнія кватэры дома ў выніку пажару не пацярпелі.

Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0