Ён хварэў на лейкемію.

«Я толькі што даведаўся пра смерць Гены, — кажа гісторык, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Валянцін Голубеў. — Гэта быў вельмі актыўны чалавек, адразу пасля катастрофы ён пачаў вывозіць дзяцей на аздараўленне за мяжу — у ЗША, у Канаду, Італію, Германію… Яму заўжды давяралі, давяралі грошы, дапамогу — па ім было бачна, што гэты чалавек не падмане. Ён быў старшынёй арганізацыі ўсё жыццё, я ведаў, што ён хварэў – можа гэта звязана з ягонымі шматлікімі паездкамі ў Чарнобыль. У маёй памяці ён прысутнічае як вясёлы, разумны, вельмі спакойны чалавек, выдатны выкладчык і філосаф».

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

***

Генадзь Грушавы нарадзіўся ў Мінску 24 ліпеня 1950 года. Скончыў школу №50, якая спецыялізавалася на фізіцы і матэматыцы, але паступіў на філасофскі факультэт БДУ. У1975-м абараніў кандыдацкую, а пазней і доктарскую дысертацыю па філасофіі.

Грушавы прыйшоў у палітыку на хвалі нацыянальнага адраджэння. Ён быў адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне».

У 1990-м стаў старшынёй Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, якая, праўда, праіснавала нядоўга. У тым жа годзе быў выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 12 склікання, дзе ўваходзіў у фракцыю БНФ. Выбіраўся і ў парламент наступнага складу.

З-за пагрозы арышту ў сакавіку 1997 года ён быў вымушаны з’ехаць у ФРГ, дзе прабыў да сакавіка 1998-га. Вярнуўся ў Беларусь.

Справай яго жыцця стала дапамога дзецям, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1989 годзе Грушавы стаў старшынёй Камітэта БНФ «Дзеці Чарнобыля», які потым ператварыўся ў фонд «Дзецям Чарнобыля». За час сваёй працы фонд аказаў дапамогу больш чым 2 мільёнам жыхароў Беларусі. 160 тысяч дзяцей былі накіраваны на рэабілітацыю і аздараўленне ў многія краіны свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?