«РБ, г.Барысаў. 25 студзеня 2014, субота, 8 г. 55 хв. Паліклініка №2. На вуліцы -24 мароза. Людзі а 6-й гадзіне раніцы займаюць чаргу ў паліклініцы для таго, каб узяць талон на прыём да вузкіх спецыялістаў», – скардзіцца адна з жыхарак Барысава ў сацыяльных сетках.

«Узяўшы талон на прыём да ўрача – гэта яшчэ не факт, што трапіш на прыём, – дадае яна, размясціўшы ў падцверджанне сваіх слоў фотаздымкі. – Напрыклад, неўролаг можа пайсці на бальнічны і здабыты з такой цяжкасцю талончык прападае. Трэба зноўку дзяжурыць ля рэгістратуры у буднія дні з 12 да 18 гадзін, а талончыка можа і не хапіць! Уваход у будынак адчынілі роўна а 9 г. 00 хв. Будзьце здаровыя жыхары г. Барысава! Сачыце за сваім здароўем і своечасова звяртайцеся да ўрача – ВАМ АБАВЯЗКОВА дапамогуць!»

Беларускія ўлады любяць паўтараць пра тое, што Беларусь – гэта дзяржава для народа. Пры гэтым чамусьці акцэнтуючы ўвагу на тым, што ў нас і адукацыя бясплатная, і медыцына. Аднак насамрэч тое, што ў нас з’яўляецца бясплатным, а ў рэальнасці аплочаным з падаткаў, трэба яшчэ здабыць з велізарнымі намаганнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?