Асудзілі непаўналетнюю за пратэст каля расейскага пасольства

29 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў 16-гадовую моладзевую актывістку Вераніку Лазоўскую судовым папярэджаньнем. Дзяўчыну затрымалі 28 сакавіка падчас несанкцыяванай акцыі пратэсту ля расейскай амбасады, а судзілі за затрыманьне 6 сакавіка. Тады затрымалі ейную сяброўку, а калі Вераніка прыйшла ў Цэнтральны РАУС Менску пацікавіцца сяброўчыным лёсам, затрымалі і яе. Паводле словаў дзяўчатаў, у міліцыі яе ўдарыў маёр Шарагураў, а пры надглядзе знайшлі афіцыйныя агітацыйныя ўлёткі Мілінкевіча.

Шчучынскага хлопца ломяць

Сяргея Ляшкевіча з Шчучына 29 сакавіка перавялі з спэцпрымальніку райаддзелу міліцыі ў СІЗА гарадзенскай турмы. Хворы на астму Ляшкевіч знаходзіцца пад арыштам з 14 сакавіка. Яму дагэтуль ня выставілі ніякіх абвінавачаньняў, але абвесьцілі падазраваным у “падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках” (арт.293 КК).

Крымінальная справа маладафронтаўцаў

У справе маладафронтаўцаў працягваюцца допыты: 29 сакавіка супрацоўнікі КДБ дапыталі студэнтаў беларускай філялёгіі Гарадзенскга ўнівэрсытэту Вольгу Палуйчык і Зьмітра Цесьлянка. Дзяўчына пратаколу допыту не падпісвала.

Штраф у Жабінкаўскім раёне — за даклад ААН

Васіля Андрасюка зь вёскі Старое Сяло Жабінкаўскага раёну 30 сакавіка суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў штрафам у 100 тыс.руб. за “распаўсюд друкаванай прадукцыі, выдадзенай з парушэньнем ўсталяванага парадку”. Яшчэ 17 студзеня Андрасюка затрымалі ў Берасьці падчас распаўсюду брашуры “Рэспубліка Беларусь: Пытаньне аб парушэньні правоў чалавека і асноўных свабодаў у любой частцы сьвету” з дакладам адмысловага дакладчыка Камісіі па правах чалавека ААН Адрыяна Сэвэрына.

У Салігорску фантасмагорыя

Актывіста салігорскай філіі РГА “Беларускі Хэльсынскі камітэт” Леаніда Мархотку 30 сакавіка выклікалі ў міліцыю, дзе паказалі напісаны на яго пратакол. Згодна з дакумэнтам, 11 лютага Мархотка падарыў дырэктарцы салігорскага гатэлю брашуру “Беларусь: дарога ў будучыню”, што ня мела выходных зьвестак, ды “пасьпеў перашкодзіць засяленьню дэлегацыі”. Пратакол мае быць перададзены ў суд.

Камуністка пад судом

Сьветлагорскі суд 30 сакавіка аштрафаваў Віктара Ахрамчука й пэнсіянэрку, актывістку ПКБ Сьвятлану Міхальчанку на 3 б.в. (93 тыс.) за распаўюд агітацыйных матэрыялаў за А.Мілінкевіча, што й было прызнана парушэньнем закону.

Штраф Карняенку

Суд Жлобінскага раёну пастанавіў аштрафаваць Віктара Карняенку, давераную асобу А.Мілінкевіча, на 5 б.в. (155 тыс.) і зьнішчыць 28 000 буклетаў кандыдата на прэзыдэнта, выдадзеных на сродкі Цэнтравыбаркаму. Машыну палітыка спынілі 6 сакавіка, буклеты былі канфіскаваныя на падставе праверкі іх паходжаньня. Паседжаньне суду адбылося 21 сакавіка без удзелу В.Карняенкі, бо позвы ён не атрымліваў. Пра вырак суду даведаўся толькі з пастановы, якая прыйшла яму поштай 29 сакавіка.

У стане вайны з грузінамі

Менскі гарадзкі суд 31 сакавіка пакінуў у сіле рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі, паводле якога грузінскі журналіст Георгі Лагідзэ пакараны на 15 сутак арышту.

Затрымалі ўлёткі ў Баршчэўскіх

Супрацоўнікі ДАІ на Віцебшчыне 31 сакавіка затрымалі аўтамабіль, які перавозіў 25 000 улётак “Народны кантроль”, у якіх распавядалася пра нядаўнія падзеі на Пляцы ў Менску. На кіроўцу аўтамабіля журналіста Вадзіма Баршчэўскага і ягонага сына Алега складзеныя пратаколы за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. За адмову В.Баршчэўскага адказваць, каму прызначаліся ўлёткі, на яго склалі дадатковы пратакол — за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Затрыманыя на Тыдні Волі

У Менску 26—27 сакавіка былі асуджаныя Надзея Дулуп, Кацярына Жылінская, Лізавета Іванова, Ганна Мурадава, Алена Радына, Аксана Сергіенка (усе 4 сутак), Юлія Касьпер, Арцём Скарабагаты, Яўген Шадко (5 сутак), Ірына Завадзкая, Настасься Каршан, Вікторыя Сахарук, Вольга Сныткіна, Надзея Сычугова (па 7 сутак), Яўген Сівановіч (8 сутак), Аляксей Адамовіч, Дзяніс Арэшка, Сяргей Балай, Андрэй Барок, Зьміцер Белуш, Марыя Брыч, Братко, Максім Буйніцкі, Андрэй Бялько, Зьміцер Вянско, Алег Грубіч, Тацяна Грышан, Аляксандар Дзішчыц, Дзяніс Дзянісаў, Дзяніс Завадзкі, Натальля Земчанка, Яўген Іванюк, Віталь Клепча, Зьміцер Кулеш, Глеб Курцоў, Зьміцер Марчук, Музычэнка, Уладзімер Нікалайчук, Аляксандар Пажыган, Зьміцер Панкавец, Іван Паршын, Аляксандар Паўленка, Мікіта Паўроз, Кірыла Прадко, Барыс Пратасаў, Уладзіслаў Равуцкі, каталіцкі ксёндз Андрэй Сідаровіч, які быў з народам на плошчы, Андрэй Скуратовіч, Сьцяпан Сьвідзерскі, Максім Сяменчык, Ян Тамілін, Васіль Хадневіч, Ігар Хандога, Павал Харланчук, Алег Чамерка, Зьміцер Чапко, Зоя Чаропка, Уладзімер Шыла, Кацярына Янкевіч, Зьміцер Яфімаў (па 10 сутак), Іван Шаблінскі (12 сутак), Юры Аксяневіч, Зьміцер Антаневіч, Юры Бірукоў, Іван Бурыкін, Тацяна Дзячак, Ціхан Золатаў, Максім Казакоў, Анатоль Касьцючэнка, Аляксей Куваеў, Аляксандр Куўшынаў, Валянціна Малашыцкая, Аляксей Марозаў, Павал Мікуловіч, Дзяніс Мільбіт, Натальля Нарэль, Аляксей Новікаў, Аляксандар Сенчанка, Дзяніс Сінічын, Яўген Якіменка, Аляксандр Якімовіч (па 15 сутак). Невядомыя прысуды атрымалі Мікалай Вайніловіч, Зьміцер Галіноўскі, А.Дзегцяроў, Зьміцер Зьвераў, Натальля Казлова, Іна Клімутко, Андрэй Копел, Кужалева, Прышнеўскі, Рагоўскі (?), Гары Рудзянкоў, Самаль, Андрэй Сантаровіч, Січко, Н.Стахоўская, Мікалай Чыж.

Настасьсі Ларынай сьпярша прысудзілі 7 сутак арышту, а потым замянілі на штраф 20 б.в. (620 тыс. руб.). На 20 б.в. аштрафавалі Аляксандра Мацюхіна, на 150 б.в. (4 млн 650 тыс.) — Антаніну Шыш. Як непаўналетніх адпусьцілі Веру Купчанку, Івана і Ільлю Шылаў.

Затрыманьні каля Акрэсьціна

Каля ізалятара на Акрэсьціна 25 сакавіка затрымалі Аляксандра Паўленку, Тацяну Паўленку, які спрабавалі высьветліць лёс свайго, адпаведна, брата й сына Аляксандра Паўленкі.

16-гадоваму адбілі нырку

Зьбіты АМАПаўцамі ў ноч на 24 сакавіка пры зносе намётавага гарадка 16-гадовы Андрэй Кузьмінскі трапіў у больніцу з гематомай ныркі.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0