Мікіта Сасім і Павал Юхневіч чакаюць разгляду сваёй справы. На заднім пляне - сьведкі з боку абвінавачваньня, маёр Натальля Цянуніна і капітан Натальля Булаўская – супрацоўніцы Фрунзэнскага РУУС. Яны засьведчылі, што хлопцы брыдкасловілі ў пастарунку.
Павал Юхневіч пакараны 7-мю суткамі арышту. Прысуд вынесла судзьдзя Фрунзенскага суду Сьвятлана Любецкая.
Мікіта Сасім атрымаў 5 сутак арышту.
Маёр Натальля Цянуніна і капітан Натальля Булаўская хаваюць твары ад фотакамэр.
Сасіма і Юхневіча ўзялі ўчора ў мікрараёне Сухарава. Опэрупаўнаважаны Максім Ханецкі падчас працэсу засьведчыў, што хлопцы былі затрыманыя падчас апэрацыі супраць кватэрных рабаўнікоў. Актывісты распавялі, што на іх направілі рулю пісталета і надзелі кайданкі.