Адстаўка прэзідэнта Януковіча была б лагічным крокам у сітуацыі, якая цяпер склалася. Пра гэта заявіў лідар фракцыі «УДАР» Віталь Клічко ў каментары журналістам у кулуарах Вярхоўнай Рады.

«Адстаўка ўрада Азарава павінна была адбыцца амаль два месяцы таму. Гэты час страцілі і тэмпература ў грамадстве значна павысілася. Цяпер лагічным крокам была б адстаўка Януковіча», — сказаў Клічко.

Ён таксама адзначыў, што сёння таксама важнае пытанне — гэта амністыя і вызваленне ўсіх затрыманых дэманстрантаў, якія сталі ахвярамі тэрору ўлады.

«Майдан — гэта пратэст супраць улады, супраць існуючай несправядлівасці і карупцыі. Мы бачым, як сёння зрасліся ўлада і крымінал.

Мы бачым «цітушак», якіх пакрывае міліцыя. Людзям, якія выйшлі на пратэст, патрэбныя гарантыі, што сітуацыя зменіцца.

«Майдан» разыйдзецца толькі тады, калі ўлада выканае патрабаванні грамадства, а сёння гэта — поўная перазагрузка ўлады ва Украіне», — падкрэсліў Клічко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?