13.10.2007 / 11:54

Без дажджу ўдзень у нядзелю 1

Хваля дажджоў міне Менск уначы з суботы на нядзелю, абяцаюць сыноптыкі.

Хваля дажджоў міне Менск уначы з суботы на нядзелю, абяцаюць сыноптыкі. Яшчэ ўранку ў сталіцы чакаецца імжа, а ўдзень — пераменная вобласнасьць. Будзе сьцюдзёна: усяго ад двух да чатырох градусаў цяпла. Суха будзе і ўвечары ды ўначы, а вось уранку ў панядзелак зноў задажджыцца. Затое большая частка наступнага тыдня будзе па-кастрычніцку цёплай (7—12 градусаў цяпла) і яснай.

МБ

0
маці / Адказаць
13.10.2007 / 16:30
Першы раз у жыцці дзякую сіноптыкам за прагноз Сёння раніцай і цяпер на вуліцы агідна,сонцападобны напэўна цешыцца. А як яшчэ не будзе заўтра і дажджу, то будзем зажыгаць! Уставай Беларус, апранайся цёпла і ўперад. Хай вусаты трасецца, забіўшыся ў вугал. Выходзьце, бо ўжо і так дасядзеліся. Дзеці па турмах, галадаюць, а ён здзекуецца з нас усіх, і канца не відаць.Сорам нам усім! Пенсіянэры просяць падвысіць пэнсійны ўзрост, зняць ільготы, даяркі ўсе ў палацах, кнігі чытаць не трэба... Куды ён нас прэ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру