13.10.2007 / 12:31

Павал Севярынец у аблозе 1

З самай раніцы ля дому палітыка Паўла Севярынца ў Віцебску дзяжураць міліцыянты. Учора Севярынцу прыйшоў пазоў зьявіцца ў суботу а 15:00 у міліцыю.

З самай раніцы ля дому палітыка Паўла Севярынца ў Віцебску дзяжураць міліцыянты. Учора Севярынцу прыйшоў пазоў зьявіцца ў суботу а 15:00 у міліцыю, каб даць паказаньні. Па якой справе мусяць быць дадзеныя паказаньні, ня ведае сам Севярынец.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: web@nn.by, 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

Павал кажа, што ісьці ў міліцыю не зьбіраецца, бо «гэта дакладна ад 7 да 15 сутак арышту». Ён абсалютна перакананы, што гэтыя падзеі зьвязаныя з заўтрашнім «Эўрапейскім маршам» і спробай яго ізаляваць падчас акцыі.

Палітык не выключае і такога варыянту разьвіцьця падзеяў, што міліцыянты пачнуць ламаць дзьверы ў кватэру, але пакуль усё ціха.

Нагадаем, што з моманту выхаду Паўла Севярынца з «хіміі» ў траўні, ён ужо тройчы трапляў на арышты падчас якіх адседзеў 47 сутак.

Тым часам, у Мастах на заўтра а 11:00 позву ў міліцыю выпісалі Алесю Зарамбюку. Яго «падазраюць у крадзяжы ноўтбука».

Зьміцер Панкавец

0
ales / Адказаць
14.10.2007 / 01:27
Pavel-sumlenne nacyi!!! my z taboj!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру