29.01.2014 / 22:34

Пуцін і Мядзведзеў вырашылі прыпыніць дапамогу Украіне да фармавання новага ўрада 10

Расія адновіць наданне Украіне «дапамогі ў фінансавай і энергетычнай сферах» ужо пасля фарміравання ў Кіеве новага ўрада.

Такую прапанову расійскага прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева падтрымаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Сваю прапанову Мядзведзеў агучыў як рэакцыю на даручэнне Пуціна забяспечыць выкананне дамоўленасцяў з Украінай.

Прэм'ер-міністр РФ адзначыў, што гэтую працу можна будзе рабіць «толькі тады, калі будзем разумець, які эканамічны курс будзе ў новага ўрада, хто будзе там працаваць і якіх правілаў яны будуць трымацца».

«Гэта разумна, — пагадзіўся з ім Пуцін. — Давайце дачакаемся фарміравання новага ўрада Украіны».

Як прыклад, Мядзведзеў прывёў свае асабістыя дамоўленасці з экс-прэм'ерам Украіны Мікалаем Азаравым па плацяжах за газ.

Ён нагадаў, што Украіна атрымала грошы і нейкія перавагі, але, нягледзячы на адтэрміноўкі, Украіна і ў гэтым годзе не пачала пагашэння газавай запазычанасці, што складае $2,7 млрд.

«Больш за тое, зноў просіць адтэрміноўку па гістарычнай запазычанасці і не плаціць бягучых плацяжоў», — сказаў Мядзведзеў.

«Гэта значыць, яны не плацяць нават па зніжаных цэнах?» — перапытаў Пуцін.

«Нават па зніжаных цэнах яны нам кажуць, што яны не здольныя плаціць», — пацвердзіў Мядзведзеў.

0
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
29.01.2014 / 22:01
Ці ж Януковіч палітычная прастытутка?
0
alex / Адказаць
29.01.2014 / 22:04
Вот почему москали плохие - постоянно денег за поставленный газ просят. Гэть!
0
вось так / Адказаць
29.01.2014 / 22:18
Значыць Януковіч завёў Украіну ў балота. Не вывеў - дакладней, а значыць завёў яшчэ глыбей.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру