29.01.2014 / 22:21

У Расіі пачалі масава адключаць тэлеканал «Дождь» 7

Тэлеканал «Дождь» адключылі з кабельных сетак аператары «Дом.ру» і «Акадо», а затым і «НТВ+».

У паведамленні апошняга гаворыцца, што закранутая тэма блакады Ленінграда наносіць шкоду рэпутацыі НТВ+ як агрэгатара пакетаў тэлеканалаў і можа негатыўна адбіцца на прасоўванні прадуктаў НТВ+.

Тэлеканал «Дождь» вызначаецца незалежным мысленнем, часта крытыкуе расійскую рэчаіснасць, чаго не дазваляюць іншыя расійскія тэлеканалы, у яго эфір запрашаюцца незалежныя эксперты. Асвятленне «Дождём» падзей ва Украіне моцна кантрастуе з палітыкай афіцыйных расійскіх тэлеканалаў.

Выглядае, што абмеркаванне тэмы блакады Ленінграда стала толькі зачэпкай для расправы над тэлеканалам.

0
Traven / Адказаць
29.01.2014 / 22:36
Насамрэч, расейскі псіхатып насаджаецца ў Беларусі.
0
Янка / Адказаць
29.01.2014 / 23:11
Дзіўна што незалежны канал не зачынілі раней, Адзінамысленне - аснова Масковіі.
0
Волька / Адказаць
30.01.2014 / 10:42
Хай б ДОЖДж прапанаваў яшчэ і такое пытаньне: ЯК ВЫ СТАВІЦЕСЯ ДА ТАГО, ШТО ПАДЧАС БЛАКАДЫ, КАЛІ НАРОД МЁР З ГОЛАДУ, ПАРЦЕЙНАЯ ЧЫНАВА ХАРЧАВАЛАСЯ ПА ІНШАМУ РЭЖЫМУ І ДЛЯ ЯЕ ПРАЦАВАЛІ ДАМЫ АДПАЧЫНКУ/ напрыклад - Мельнічы ручэй/, А ДЛЯ ЖДАНАВА НАВАТ ПЕРСІКІ САМАЛЁТАМІ ВАЗІЛІ ПРАЗ ЛІНІЮ ФРОНТА.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру