Літаратура11

Дар'я Каткоўская. Мы проста ішлі, мы проста стаялі…

Калі дрэвы былі вялікія ў маім горадзе, можна было схадзіць на канцэрт Касі Камоцкай у парку Янкі Купалы, або ў парку Чалюскінцаў, або ў «Акварыум», або яшчэ куды-небудзь. І набываць касеты у пераходзе на «Кастрычніцкай». А плакат з маладой і рамантычнай Касяй колеру сэпіі некалькі гадоў вісеў у мяне на сценцы.

Вось і ўчора луналі гэтыя сцягі ў полі ля могілак,

і тады яны загучалі раптам у галаве Касіным голасам

А неяк раней усё проста было
І мы былі…
Мы проста ішлі, мы проста стаялі
Мы проста жылі і паміралі
У краіне пад белым снегам
У краіне пад белым сцягам
Пад белым сцягам з чырвонай стужкай…

А яшчэ ўчора прыехала а трэцяй ранку дамоў, змерзлая, апустошаная і стомленая. У ванне з крана цякла ледзь цёплая вада, а я ніяк не магла сагрэцца, таму ўзяла свой спальнік і спачатку залезла ў спальнік, а потым накрылася коўдрай.

Прачнулася ранкам, калі за вакном было яшчэ паўцёмна, сніла нешта сумбурнае пра вайну (я, бывае, сню сны пра тое, што я жыву падчас Другой сусветнай і ўся завея пагоні гета паліцаі партызаны незразумела хто свой хто чужы растрэлы ратаванні дзяцей). Але ўсё гэта ў маім сне неяк ускосна перагукалася з Украінай, Беларуссю і ўчорашнімі падзеямі ў лесе, з нейкімі ўцёкамі ад «быкоў» па снежным лесе. І ўсё ў такім коле круцілася-круцілася, і я прачнулася… Тут гляджу на сябе — а мае ногі захутаны ў чорна-чырвоную бліскучую тканіну, як сцяг УПА, як той, якім ногі нябожчыка былі спавіты ў труне, і я пужаюся, спрасонку ніяк не магу з яго выбрацца, потым канчаткова прачынаюся, разумею, што гэта чорна-чырвоны ў мяне спальнік, што я ў сябе ў ложку дома, што я адна, што ўсё добра, і паціху пачынае адпускаць.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»21

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць