У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 29 студзеня мінскае «Дынама» выйграла на сваёй пляцоўцы ў яраслаўскага «Лакаматыва» з лікам 3:1 (0:0, 2:0, 1:1).

Пасля 50 матчаў «Дынама» з 49 ачкамі займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі (12 перамог у асноўны час, 1 перамога ў авертайме, 3 перамогі па булітах, 3 паражэнні па булітах, 2 — у авертайме, 29 паражэнняў у асноўны час, розніца шайбаў 93—149).

У чэмпіянаце КХЛ дынамаўцам засталося правесці чатыры матчы: у гасцях — са «Слованом» (26 лютага), «Львом» (28-га ) і ЦСКА (4 сакавіка), дома — з рыжскім «Дынама» (2 сакавіка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?