29.01.2014 / 22:26

Папулярны спартовы сайт Goals.by спыняе існаванне

Папулярны беларускі спартыўны партал Goals.by аб'ядноўвае намаганні з Sports.ru і запускае беларускую версію Tribuna.com, паведамляецца на сайце Goals.by.

«Goals.by аб'ядноўвае намаганні з кампаніяй Tribuna Digital (уключае ў сябе вядучы расійскі спартыўны сайт Sports.ru і Tribuna.com, самы хуткарослы праект аб спорце ва Украіне) для запуску беларускай версіі Tribuna.com.

У аснове новага праекта будуць рэдакцыйная каманда Goals.by і тэхналагічныя магчымасці Tribuna Digital, якія дазволяць разам з забеспячэннем беларускіх заўзятараў поўнай спартыўнай інфармацыяй,

у бліжэйшыя месяцы запусціць на Tribuna.com шэраг унікальных для Беларусі праектаў і сэрвісаў.

— найбуйнейшую ў беларускім інтэрнэце базу спартыўнай статыстыкі, якая папаўняецца ў рэжыме анлайн;

— мабільныя праграмы беларускай Tribuna.com для iOS і Android;

— Fantasy-менеджары па пяці відах спорту (футбол, хакей, баскетбол, аўтагонкі, біятлон) і гульні «Ліга прагнозаў»;

— сэрвісы персаналізацыі кантэнту, якія дазваляюць карыстальнікам атрымліваць цікавую інфармацыю і меркаванні самым зручным чынам;

- Раздзел з ліцэнзійным відэакантэнтам.

Таксама праекты аб'яднаюць свае беларускія аўдыторыі (ад 200 да 300 тысяч карыстальнікаў у месяц у кожнага), што дасць магчымасць запусціць найбуйнейшую ў Беларусі супольнасць спартыўных заўзятараў з блогамі, форумамі і іншымі фарматамі інтэрактыву. У бліжэйшы час да яе далі згоду далучыцца вядомы футбольны спецыяліст Анатоль Байдачны, галоўны трэнер зборнай Беларусі Глен Хэнлан, хакейнае і футбольнае «Дынама», а таксама шэраг іншых спартыўных клубаў, якія адкрыюць на Tribuna.com свае блогі.

«Дзякуй, што былі з Goals.by гэтыя 3,5 года, — гаворыцца ў паведамленні Goals.by. — За гэты час мы разам з вамі дараслі да самага буйнога спецыялізаванага спартыўнага сайта ў Байнэце».

Глядзі таксама: 10 прычынаў, чаму Tribuna.com стане лепшай за Goals.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру