Кітайская кампанія Lenovo набудзе ў Google вытворцу тэлефонаў Motorola Mobility, паведамляе The Verge. Кошт угоды складзе 2,91 млрд даляраў.
Кіраўнікі Google i Lenovo Лары Пэйдж і Ян Юаньцын, фота: @Google
Lenovo заплаціць Google 660 млн даляраў пасля падпісання здзелкі, яшчэ 750 млн адыдуць да Google у выглядзе каштоўных папер. Астатнія 1,5 млрд даляраў Lenovo выплаціць на працягу трох гадоў. Большасць патэнтаў, якія належаць Motorola, застануцца ў Google.
Кампанія Google стала ўладальнікам Motorola ў 2012 годзе, сума ўгоды тады склала 12,5 млрд даляраў. Асноўнай мэтай куплі было патэнтныя партфоліа Motorola. У канцы 2012 года Google за 2,5 млрд даляраў прадала падраздзяленне Motorola, якое займаецца выпускам тэлевізійных прыставак.
Motorola была заснавана ў ЗША ў 1929 годзе. Кампанія займалася выпускам тэлекамунікацыйнага абсталявання, а ў 1983 годзе выпусціла першы камерцыйны мабільны тэлефон. У 1990-х Motorola была галоўным вытворцам мабільных тэлефонаў.