14.10.2007 / 11:39

Гавал да ўдзельнікаў Маршу: «Мяжа Беларусі з Расеяй будзе граніцай Эўрасаюзу» 3

Былы прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Вацлаў Гавал зьвярнуўся да ўдзельнікаў «Эўрапейскага маршу» ў Менску.

Былы прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Вацлаў Гавал зьвярнуўся да ўдзельнікаў «Эўрапейскага маршу» ў Менску.

Вацлаў Гавал запэўніў, што ня толькі ён, але й шмат ягоных суайчыньнікаў падтрымліваюць барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён выказаў перакананьне, што гэтыя намаганьньні скончацца перамогай.

“Лічу вельмі важным, - сказаў В. Гавал, - што вы бачыце сваю будучыню ў Эўропе і хочаце, каб Беларусь зь цягам часу далучылася да Эўрапейскага зьвязу. Я заўсёды лічыў, што ў склад аб’яднанай Эўропы павінны ўваходзіць Беларусь і Україна, а іхная мяжа з Расеяй павінна быць мяжой двух раўнапраўных супрацуючых партнэраў – Эўрапейскага зьвязу і Расейскай фэдэрацыі”.

Былы чэскі прэзыдэнт выказаў спадзяваньне, што “Эўрапейскі марш” ня будзе мець за наступствы далейшыя рэпрэсіі, а, наадварот, дапаможа іншым грамадзянам “усьвядоміць важнасьць удзелу грамадзтва і грамадзянскай супольнасьці ў пабудове лепшага жыцьця і лепшага сьвету”.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Dz / Адказаць
15.10.2007 / 00:49
«Мяжа Беларусі з Расеяй будзе граніцай Эўрасаюзу» Ня будзе! Каб ён згарэў.
0
ANDREI / Адказаць
15.10.2007 / 17:14
HAI BUDZE!!!!! BELARUS' U EUROPU!!!!!
0
Гарлівы / Адказаць
15.10.2007 / 18:59
А паводле якой логікі Гавел ізалюе Расію? Хай пакажа тое месца ў ягоным гуманістычным талмудзе, якое абгрунтоўвае такую пазіцыю. Тым больш, што і Турцыя, і Алжыр у яго алергіі не выклікаюць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру