«Пры ажыццяўленні нагляду за дзейнасцю падраздзяленняў Следчага камітэта пракурорамі заведзены 1070 спраў і адменены 104 незаконныя пастановы на завядзенне крымінальных спраў»,

— паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

«У 2013 правераны амаль 195 тысяч матэрыялаў аб адмове ў завядзенні крымінальнай справы, якія выносіліся органамі дазнання. Больш за 21000 матэрыялаў накіроўваліся на дадатковую праверку. А па 584 заведзены крымінальныя справы, з іх на ўлік пастаўлены 514 раней не зарэгістраваных злачынстваў».

Па пратэстах пракурораў судамі былі перагледжаны судовыя рашэнні па крымінальных справах у адносінах да 3449 асобаў: прысуды былі адменены ці зменены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?