«Лукашэнка здолеў дамагчыся пакоры беларускага грамадства ў асноўным дзякуючы ціску свайго рэжыму на грамадзянскую супольнасць, а таксама шчодрасці Расіі, якая робіць магчымым падтрыманне параўнальна стабільнага ўзроўню жыцця», — заявіў дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер у справаздачы, прадстаўленай Кангрэсу.

Нягледзячы на заганнасць цэнтралізаванай эканамічнай мадэлі, якая ўвесь час балансуе на мяжы крызісу, у выніку чаго Беларусь мае патрэбу ў пастаянным замежным фінансавым падсілкоўванні, беларускія ўлады трымаюць усё пад кантролем.

Ціск на грамадзянскую супольнасць, у тым ліку і рэпрэсіі пасля выбараў у 2010 годзе, адводзіў Беларусь усё далей ад Захаду і штурхаў яе ў эканамічную залежнасць ад Масквы, а падтрымаць стабільнасць робіцца ўсё складаней, пішуць амерыканскія аналітыкі.

У справаздачы сітуацыі ў Беларусі быў прысвечаны адзін абзац — крыху менш, чым Малдове і Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0