У дзень правядзеньня Эўрапейскага Маршу ўлады зноў заблякавалі доступ да незалежных інфармацыйных сайтаў. Мэханізм блякаваньня досыць просты, паведамляе сайт charter97.org. На сэрвэры "Белтэлекаму" пастаўлены фільтар і доступ да сайту для беларускіх карыстальнкіаў закрываецца.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Такія фільтры ўлады ўжываюць ад 2001 году, хоць гэта незаконна. На гэты момант першымі пад атакай аказаліся сайт charter97.org, milinkevich.org, ucpb.org i belaruspartisan.org. Блякаваньне ня поўнае, а ў форме абмежаваньня доступу. Гэта значыць, штучна зьменшаны канал доступу да пэўнага сайту, адбываецца так званы шэйпінг. Сайт у прынцыпе адчыніць можна, але сам карыстальнік махае на гэтую справу рукой, бо гэта займае яму 10—15 хвілінаў.

Як абысьці блякаваньне, чытайце тут, пра Torpark, або тут, аб доступе праз ананімныя проксі-сэрвэры і захавайце гэтую інфармацыю сабе на кампутары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?