На плошчы Незалежнасці, дзе зараз здымаюць першыя сцэны фільма «Авель», у якіх адлюстраваныя масавыя пратэсты 2010 года, ідзе праца над сцэнай ламання дзвярэй Дома ўрада.

Для гэтага, перадае карэспандэнт НН, на пляцоўку перад дзвярыма запрасілі некалькі дзясяткаў актораў-спецназаўцаў і ўдвая больш актораў-дэманстрантаў. Астатняя масоўка грэецца ва ўніверсітэцкіх карпусах.

Журналістам, якія спрабуюць фіксаваць тое, што адбываецца на здымачнай пляцоўцы, перашкаджаюць пазнавальныя асобы ў цывільным. У адрозненне ад амапаўцаў — сапраўдныя. Іх каля дзесяці чалавек. Яны сталі перад супрацоўнікамі СМІ і грудзьмі закрываюць ад іх камер здымачную пляцоўку.

Першы дубль не ўдаўся. Журналісты. скарыстаўшыся агульным замяшаннем, мінулі «ціхароў» і наблізіліся да месца здымак.

Сярод людзей у цывільным быў адзін у масцы-»балаклаве». Да яго падышоў старэйшы і загадаў маску зняць. «Таварыш маёр, не здыму, мне холадна», — адказаў супрацоўнік у цывільным. Тады начальнік загадаў яму сыходзіць. Відаць, сілавікі не хочуць занадта яскравай «карцінкі» з сваім удзелам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?