Ганна — дырэктар ювелірнай крамы, на Майдане з 21 лістапада.

Ганна — дырэктар ювелірнай крамы, на Майдане з 21 лістапада.

Бабуля Марыя заявіла, што ёй 100 гадоў, у Кіеў прыязджае за 70 км

Бабуля Марыя заявіла, што ёй 100 гадоў, у Кіеў прыязджае за 70 км

Юля — псіхолаг-псіхатэрапеўт

Юля — псіхолаг-псіхатэрапеўт

24-гадовы Іван, які пачаў біць у званы ў Міхайлаўскім саборы у ноч на 30 лістапада.

24-гадовы Іван, які пачаў біць у званы ў Міхайлаўскім саборы у ноч на 30 лістапада.

Алёна, 18 гадоў, Луганская вобласць, арганізавала на Майдане бясплатную цырульню.

Алёна, 18 гадоў, Луганская вобласць, арганізавала на Майдане бясплатную цырульню.

Паляк Бартэк і ўкраінец Аляксандр з Валыні, які спрабаваў засцерагчы польскага журналіста ад спецназу і газу, ролік набраў сотні тысяч праглядаў.

Паляк Бартэк і ўкраінец Аляксандр з Валыні, які спрабаваў засцерагчы польскага журналіста ад спецназу і газу, ролік набраў сотні тысяч праглядаў.

Раісу журналістка таксама сустрэла на Майдане

Раісу журналістка таксама сустрэла на Майдане

Сяргей Нігаян, з ім Крысціна сустракалася 3 студзеня, а 22 студзеня ён загінуў.

Сяргей Нігаян, з ім Крысціна сустракалася 3 студзеня, а 22 студзеня ён загінуў.

У канцы лістапада 2013 года Крысціна Бярдзінскіх, палітычны журналіст часопіса «Карэспандэнт» пакінула выданне і занялася ўласным паспяховым праектам — старонкай у Фэйсбуку, прысвечанай людзям з Майдану. Усяго за два месяцы старонка сабрала амаль 6000 падпісчыкаў.

«Рэвалюцыя пачалася для мяне 24 лістапада, — кажа Крысціна. Тады я, ужо беспрацоўная, прыйшла на Веча апазіцыі і здзівілася колькасці тых, хто сабраўся, іх настроем.

У ноч разгону студэнтаў на Майдане Незалежнасці, на 30 лістапада, я была ў сваёй апошняй рабочай камандзіроўцы — на саміце ў Вільні. Мы там усе моцна хваляваліся і нават плакалі. У той момант я прыняла рашэнне: вярнуўшыся дадому, буду хаця б проста хадзіць на Майдан, каб падтрымаць людзей. У выніку атрымалася, што я зноў стала пісаць. І яшчэ больш, чым на працы. Цяпер у мяне нават выходных няма».

«Пераломным момантам для мяне стала ноч з 10 на 11 снежня. Прыехаўшы ў цэнтр Кіева пасля начнога штурму, я зразумела, што павінна і хачу расказаць аб усіх гэтых людзях. Не думала, праўда, што ўсё гэта так зацягнецца і гісторый атрымаецца шмат — ужо каля сотні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?