14.10.2007 / 12:10

Удакладненьне 6

адносна пастырскай візытацыі Апостальскага Адміністратара Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі ў парафіі Найсьвяцейшай Тройцы ў в. Засьвір (Будслаўскі дэканат).

адносна пастырскай візітацыі Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Засвір (Будслаўскі дэканат)

Як паведамлялася, 30 верасня 2007 г. Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў в. Засвір. Падчас візітацыі цэлебраваў святую Імшу і асвяціў мемарыяльную дошку ў гонар святара і паэта Канстанціна Стэповіча (Казіміра Сваяка), які ў апошнія гады свайго жыцця нёс пастырскае служэнне ў засвірскай парафіі.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: web@nn.by, 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

Пасля візітацыі ў некаторых электронных інфармацыйных рэсурсах («Першы партал Нарачанскага краю» і «Наша ніва»), а таксама ў № 36 ад 4 кастрычніка 2007 г. газеты «Наша Ніва» са спасылкай на «Першы партал Нарачанскага краю» з’явілася тэндэнцыйная і скажоная інфармацыя пра гэтую падзею.

Пакідаючы на сумленні аўтараў матэрыялаў і рэдактараў некарэктныя каментары і выказванні ў бок Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі, лічым неабходным удакладніць, што святая Імша падчас пастырскай візітацыі ў вёсцы Засвір па жаданні мясцовых вернікаў цэлебравалася на дзвюх мовах: польскай (парадак Імшы) і беларускай (уступнае слова, літургія слова, гамілія), а малітва асвячэння мемарыяльнай дошкі адбывалася на беларускай мове. У малітве, між іншым, гучалі такія словы: «Усёмагутны вечны Божа (…) благаславі гэтую памятную дошку па ксяндзу Канстанціну Стэповічу, каб кожны, хто згодна з Тваёй воляй будзе ўваходзіць у гэтую святыню, убачыўшы гэты знак, маглі аддаць пашану гэтаму святару ў малітве і праз гэта ўзрасталі ў веры, а ад Цябе атрымлівалі дапамогу і апеку».

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

З нагоды асвячэння мемарыяльнай дошкі ў шэметаўскім касцёле спадарыня Іаланта Валуевіч, краязнаўца з вёскі Спонды (Астравецкі р-н), ініцыятар і выканаўца ідэі ўшанавання памяці знакамітага земляка, прадставіла даклад, прысвечаны асобе і жыццёваму шляху Казіміра Сваяка. Словы з гэтага даклада пра тое, што «цяпер, як і пры жыцці, у Казіміра Сваяка шпурляюць камяні» былі спекулятыўна выкарыстаны ў згаданых публікацыях. Вырваныя з кантэксту, гэтыя словы дэзарыентуюць чытача і з’яўляюцца абразаю памяці святара і паэта Казіміра Сваяка, асоба якога была годна ўшанавана падчас згаданай візітацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Catholic.By

0
літвін / Адказаць
14.10.2007 / 12:52
"...святая Імша падчас пастырскай візітацыі ў вёсцы Засвір па жаданні мясцовых вернікаў цэлебравалася на дзвюх мовах: польскай (парадак Імшы)..." Дык а хто каго павінен весьці: пастыр авечак ці наадварот?
0
Віктар Малышчыц / Адказаць
14.10.2007 / 14:55
Мы тут увесь час толькі і робім, што крычым пра дэмакратыю. Дык вось жа і прыклад дэмакратыі: вернікі пажадалі, каб малітвы падчас Святой Імшы былі на беларускай мове - калі ласка! Бо старым бабулям цяжка перайсці на беларускую мову ў набажэнствах, бо за ўсё жыццё яны прызвычаіліся да мовы польскай. І што тут забараняе пастыру весці авечак? Ён мог бы сказаць, што, вяртаючыся да каранёў Каталіцкага Касцёла, будзе цэлебраваць Імшу на лаціне, ды і казанне таксама будзе на лацінскай мове. Ці мела б гэта сэнс? А ў тэксце артыкулу сказана, што і ўступнае слова, і літургія слова, і гамілія, тыя часткі Імшы, дзе не паўтараюцца кожны раз адны і тыя ж малітвы, - усё гэта было па-беларуску. Хоць мне асабіста не вельмі падабаюцца пропаведзі шаноўнага ксяндза біскупа, але А.Дзям'янка цудоўна размаўляе па-беларуску і шануе гэтую мову.
0
Праваслаўная верніца / Адказаць
14.10.2007 / 22:32
Дзякуй вялікі пану Дзям"янку за беларускую мову. Хай Гаспод бог дае яму здароў2я на доўгія гады.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру