31.01.2014 / 12:17

Заўтра, 1 лютага – літаратурна-музычны фэст, прысвечаны Каліноўскаму 4

Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага вырашылі адзначыць літаратурна-музычным фэстам.

Кіраўнік вызвольнага паўстання 1863 –1864 гадоў нарадзіўся 2 лютага. А на дзень раней, 1 лютага, у Палацы мастацтваў пройдзе імпрэза. Мастак Мікола Купава задумаў яе яшчэ летась.

Як паведаміў Купава, у фэсце прымуць удзел паэты Алесь Разанаў, Сяргей Панізнік, Міхась Скобла і Генадзь Тумаш. Сярод бардаў – Віктар Шалкевіч, Зміцер Бартосік, Уладзімір Дрындрожык, Андрусь Такінданг, Таццяна Матафонава з сынам Адасем, Яўген Валошын, Наталля Пушкарова, Раман Яраш, Ганна Валынец, Алеся Сівохіна, Ярына Лецка.

Плануецца, што на фэсце прагучаць песні Сяржука Сокалава-Воюша. Як кажа Купава, у музычнай частцы акцэнт зроблены на выступленні маладых творцаў.

Абавязковай умовай удзелу была наяўнасць твораў, звязаных з асобай Каліноўскага і падзеямі паўстання.

Таму шмат вершаў і музычных кампазіцый прагучаць упершыню.

Літаратурна-музычны фэст пачнецца 1 лютага ў Палацы мастацтваў (вуліца Казлова, 3). Пачатак а 18-й.

0
галя / Адказаць
31.01.2014 / 18:04
...i як заужды, у гэтую маленькую залу не уцишнесся...
0
Ванюша Ветраў / Адказаць
01.02.2014 / 14:38
Як заўсёды, ніякай рэклямы. Так што ўцісьнемся. А Бартосіка з Шалкевічам калі яшчэ напаткаеш. А мо і сам Сокалаў-Воюш завітае? Ці толькі кавэры ягоных песень будуць?
0
Віньеўскі / Адказаць
01.02.2014 / 14:49
А што ж Эдуарда Акуліна ў праграме няма? Ягоная песьня "Сьляза па Кастусю Каліноўскім" з 90-- гадоў у маёй калекцыі - то на касэтах, то на кампактах. Дый летась ён адзін сабраў гэтую залю бітком (на прэзэнтацыі новага альбому "Не магу жыць бяз крыл").
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру