Труп без дакументаў знайшлі 27 студзеня ў адным з нумароў гатэля «Амега».
У гатэлі не каментуюць здарэнне.
Прыкметы: на выгляд 20-25 гадоў, рост 175 см, сярэдняга целаскладу, валасы русыя.
Быў апрануты: белая зімовая куртка, шэры швэдар, светла-бэжавы джэмпер, сінія джынсы, бэжавыя бацінкі.
Калі вы пазналі чалавека па апісанні, звяртайцеся на: (0152) 79-71-08, (0152) 79-74-46.