Лукашэнка даручыў у рамках крымінальнай справы прааналізаваць шкоду ад зрыву тэрмінаў мадэрнізацыі «Віцебскдрэва».

Такое даручэнне ён даў сёння ў час нарады аб стане і перспектывах развіцця арганізацый канцэрна «Беллеспаперапрам».

«Запрасіце генпракурора, даручыце ў межах крымінальнай справы разгледзець усе пытанні і палічыць страты. Са мной ўзгадняць не трэба: трэба за кімсьці прасачыць, правесці аператыўныя дзеянні, садзіць у следчы ізалятар — садзіце», — заявіў ён.

Прычынай для гневу стала чарговы адклад тэрміну поўнага ўводу ў эксплуатацыю вытворчых ліній у на ААТ «Віцебскдрэў».

Як далажыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, «завод пабудаваны, але ёсць праблема: нізкая эфектыўнасць вентыляцыйнай сістэмы цэха фармовачнага прэса». «Узровень фармальдэгіду першапачаткова перавышаў гранічна дапушчальную канцэнтрацыю ў 5 разоў — цяпер у 2. У цэху без рэспіратара знаходзіцца небяспечна», — прызнаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?