31.01.2014 / 13:05

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 4 2

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная

па-ўкраінску (злучок – не знак прыпынку, таму кіруемся агульным правілам напісання ў: пасля галосных у пераходзіць у ў);

еду на Алімпіяду (па што?) па золата (пры ўказанні мэты руху пры дзеяслове ўжываюць прыназоўнік па з назоўнікам В. скл., а не за);

ажаніцца з Аленай, таму і жанаты з Аленай (а не на Алене);

розуму (абстрактнае паняцця, якасць, уласцівасць), але тэніса, хакея, футбола (спартыўная гульня);

майстар і майстра: першае варыянт агульнаўжывальны, другі – размоўны;

крадзеж, легкадумна;

саіскальнік (у новай рэдакцыі беларускага правапісу зафіксавана: у кальках з рускай мовы пішацца прыстаўка са- (сакурснік, садружнасць);

аб’явіць імпічмент (каму?) Лукашэнку, але працэдура імпічменту (каго?) Лукашэнкі: у першым словазлучэнні – кіраванне дзеяслова, у другім – назоўніка;

Галасуй не галасуй, а вынік адзін… (коска не ставіцца паміж двума словамі, што паўтараюцца, калі адно з іх з ужываецца адмоўем не, а спалучэнне іх утварае адзінае цэлае).

Глядзі таксама

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 2

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 3

ТК

0
адзін дзядок / Адказаць
31.01.2014 / 13:13
аб’явіць імпічмент (каму?) Лукашэнку, але працэдура імпічменту (каго?) Лукашэнкі: у першым словазлучэнні – кіраванне дзеяслова, у другім – назоўніка; Як, як вы кажаце? Аб'явіць каму? Ці мо ўжо аб'явілі, а я не пачуў? Матухна, вось так заўсёды: пра ўсё апошнім даведаешся... Дык дзе пра тое можна прачытаць у падручніку?
0
Міколаас / Адказаць
31.01.2014 / 13:59
дарэчы, калі памятаеце лёзунг "радзіма, свабода, далоў ***-урода", то ён НЕпісьменны, бо "ўрод" - гэта ўраджай, адсюль урадлівы=ураджайны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру