31.01.2014 / 13:05

Дарадца Пуціна патрабуе ад Януковіча «задушыць мяцеж» 16

Дарадца прэзідэнта РФ Сяргей Глазьеў канстатаваў, што ва Украіне адбываецца «паўзучы пераварот». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю карпаратыўнаму часопісу «Газпром».

Далейшае развіццё сітуацыі, як мяркуе Глазьеў, будзе залежаць ад дзеянняў прэзідэнта Віктара Януковіча.

«Паколькі ён з'яўляецца гарантам Канстытуцыі, бяспекі і цэласнасці Украіны, то ў прэзідэнта маецца выбар. Або ён абараняе ўкраінскую дзяржаўнасць і душыць мяцеж, які справакаваны і фінансуецца знешнімі сіламі, або ён рызыкуе страціць уладу і тады Украіну чакае нарастаючы хаос і ўнутраны канфлікт», - сказаў на заканчэнне дарадца.

0
2 / Адказаць
31.01.2014 / 13:12
Ja kazaú byú, što Arda nikoli nie dasc voli Ukrainie. Chiba mo toļki ú vyniku revaliucyi i calkam spustošanuju, Maskva moža vypuscic Ukrainu z drapiežnych svaich kipciuroú.
0
носаў / Адказаць
31.01.2014 / 13:15
Настаяшчы камуняка. Ужо і вары з жулікамі не напружваюць, калі абагрэлі, да, глазьяў? А помню, как ён іх граміл па целеку сваім чэсным і непадкупным эканамічэскім інцелектам, как радзел за нішчы расейскі народ і яго недры.
0
LMI / Адказаць
31.01.2014 / 13:31
Ну вось і РусяПуція прачнулась, дакладней - адкрыта выказала свае бачаньне сітуаціі. А то пачалі тут саміты ЭЗ - Путанхамон праводзіць, некія парады даваць папіку Кабаевай. У яго свае сусьветныя пляны на бягучае тысячагоддзе...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру