14.10.2007 / 12:21

Нэрвовая рэакцыя 1

Улады імкнуліся не дапусьціць на «Эўрапейскі марш» людзей зь іншых гарадоў. Яны дзейнічаюць так, нібыта ад колькасьці ўдзельнікаў маніфэстацыі залежыць многае.

Улады імкнуліся не дапусьціць на «Эўрапейскі марш» людзей зь іншых гарадоў. Яны дзейнічаюць так, нібыта ад колькасьці ўдзельнікаў маніфэстацыі залежыць многае.

Паўлу Севярынцу прынесьлі чарговую позву ў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Першамайскага РУУСу. Ён мусіць зьявіцца туды сёньня аб 11-й гадзіне, або, як напісана ў афіцыйнай паперы, яго даставяць туды пад прымусам. Рэгіянальным актывістам замінаюць дабірацца ў Менск, выкарыстоўваючы іншыя сродкі: па дарозе іх спыняюць міліцыя або КДБ.

ХАЙ ЛЮДЗІ ЎБАЧАЦЬ ВАШЫМІ ВАЧЫМА: зьмясьціце на nn.by Вашы фоты і паведамленьні: web@nn.by, 29-707-73-29, 29-613-32-32, 17-284-73-29.

А 8-й раніцы супрацоўнік КДБ упільнаваў на аўтастанцыі ў Глыбокім мясцовага актывіста Яраслава Берніковіча. Актывісту было заяўлена, што да Менску ён не даедзе і што сёньняшні дзень яму давядзецца правесьці пад неафіцыйным "хатнім арыштам". У тым выпадку, калі ён праігнаруе папярэджаньне і ўсё ж будзе спрабаваць ад'ехаць, яго ўсё адно затрымаюць за якое-небудзь адміністратыўнае парушэньне.

А 9-й раніцы па дарозе на Менск міліцыянты затрымалі машыну, у якой ехаў Леанід Гаравы, актывіст з райцэнтру Гарадок. Як патлумачылі спадару Гаравому супрацоўнікі ДАІ, машына была спынена "па тэхнічных прычынах". Міліцыянты пачалі правяраць, ці яна часам ня скрадзеная, і гэтая праверка можа працягвацца некалькі гадзін – Леанід Гаравы не выключае, што да самага пачатку "Эўрапейскага маршу".

Дзьве машыны зь людзямі ў цывільным па-ранейшаму пільнуюць выхад з пад'езду ў доме, дзе жывуць Павал Севярынец і ягоныя бацькі. Тацяна Севярынец, маці палітыка, мяркуе, што "варта" пад пад'ездам будзе стаяць прыблізна да 11-й раніцы: сама меней 3 гадзіны патрэбна на тое, каб дабрацца з Віцебску да Менску.

* * *

У РУУС Гарадзенскага раёну даставілі кіраўніка абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргея Мальчыка, кіраўніка Незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Горадня Азот” Сяргея Антусевіча і прафсаюзнага актывіста Анатоля Хацько, на машыне якога яны ехалі ўтрох.

Іх затрымалі ў Гарадзенскім раёне каля вёскі Верцялішкі. Там сталяі дзьве машыны ДАІ. Міліцыянты сказалі, што затрыманьне адбылося з нагоды крадзяжу магнітолаў з аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў Сяргей Антусевіч. Дарэчы, у ягонай машыны сёньня раніцай аказаліся парэзанымі колы.

* * *

У суботу ўвечары былі ўручаныя позвы слонімскім актывістам Івану Бедку і Віталю Ешану. Яны павінны зьявіцца ў нядзелю ў 11 гадзінаў у РАУС да міліцыянта Лагуціка “для гутаркі”.

Міліцыянты таксама шукаюць Алеся Масюка каб уручыць яму позву. Ягонаму брату Юр'ю Масюку было загадана зьявіцца раніцай 14 кастрычніка ў райваенкамат “для перарэгістрацыі”.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

* * *

Кіраўнік баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня паведаміў “Свабодзе”, што невядомыя спрабуюць узламаць дзьверы кватэры, якую ён са сваім сябрам здымае ў Менску.

Яраслаў прыехаў у Менск адмыслова, каб узяць удзел у Эўрапейскім маршы. Пасьля гэтага сувязь з маладафронтаўцам абарвалася. Месца знаходжаньня Яраслава і ягонага сябра пакуль невядомае.

* * *

Супрацоўнікі міліцыі зьнялі з цягніка гомельскага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Андруся Цянюту.

Хлопец ехаў у Менск, каб узяць удзел у Эўрапейскім маршы. Міліцыянты адвезьлі Цянюту дамоў і пакінулі каля пад’езду сваіх супрацоўнікаў на выпадак, калі той выйдзе з дому.

Андрусь Цянюта паведаміў сваім паплечнікам, што разумее беспэрспэктыўнасьць намаганьняў у справе паездкі ў Менск, бо яго адразу затрымаюць і абвінавацяць у нецэнзурнай лаянцы.

* * *

У Берасьці затрыманы юрыст Раман Кісьляк. Грамадзкі актывіст Уладзімер Вялічкін сказаў:

“Аўтамашыну Рамана спынілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі. Яны запатрабавалі дакумэнты і заявілі, што кіроўца падазраецца ў зьдзяйсьненьні дарожна-транспартнага здарэньня”.

Рамана Кісьляка даставілі ў аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Паводле Ўладзімера Вялічкіна, актывіста хочуць ізаляваць ад удзелу ў Эўрапейскім маршы.

* * *

Ленінскі суд Магілёва сёньня пакараў намесьніка старшыні гарадзкой суполкі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва пяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Ірына Сарока прызнала яго вінаватым у зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня. Паводле пастановы, ён нібыта спраўляў патрэбу на вуліцы Крыленкі, у цэнтры гораду.

Судзьдзя сфармулявала вырак на падставе паказаньняў сьведкаў. У суд не зьявіліся міліцыянты з роты хуткага рэагаваньня, якія затрымлівалі Зьмітра Салаўёва. Міліцыянты Крывулін, Астапаў ды Драздоў тэрмінова выехалі ў службовую камандзіроўку ў Менск.

Супраць актывіста сьведчылі двое маладых людзей: судовы выканаўца гаспадарчага суду Аляксандар Гладкі ды будаўнік фірмы “Армстрой” Андрэй Гладынец.

БЯЗ ВАС — НІЯК
Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190786828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012206280014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».
Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

* * *

У Нясьвіжы затрыманая маладафронтаўка Наста Азарка. Дзяўчына пацьвердзіла па тэлефоне, што знаходзіцца ў райаддзеле міліцыі, але не пасьпела паведаміць падставу затрыманьня. Дагэтуль яе прымусілі штодзённа наведваць РУУС і паставілі ёй працоўны дзень на нядзелю.

* * *

Школьны настаўнік зь мястэчка Радунь Воранаўскага раёну Гарадзеншчыны Віталь Куплевіч некалькі гадзінаў таму выйшаў з ізалятару часовага ўтрыманьня. Яго арыштавалі за тры дні да “Эўрапейскага маршу”, куды ён зьбіраўся паехаць.

“Я жадаў паехаць на “Эўрапейскі марш”, але быў арыштаваны за тры дні мясцовымі міліцыянтамі. Быў дастаўлены ў Воранаўскі раённы адзел унутраных справаў, дзе мяне пасадзілі ў ізалятар на трое сутак без суду і сьледзтва.

Я прасядзеў вось да гэтай хвіліны, толькі што выйшаў. Умовы ў ізалятары антысанітарныя, я спаў на дошках. Гэта было зроблена, каб ізаляваць мяне, каб я ня трапіў на “Эўрапейскі марш”, яны ведаюць, што я бываю на такіх акцыях”, — паведаміў Віталь Куплевіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
omu / Адказаць
14.10.2007 / 12:40
Цiхi тэрор. Памяркоўны, маўляў. Цi разумеюць выканаўцы, што непазьбежна будуць прыцягнуты да адказнасьцi за цынiчны зьздек над грамадствам? Што выконваюць злачынныя загады?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру