16-гадовага светлагорца абвінавачваюць у незаконным абароце псіхатропных рэчываў (ч. 3 арт. 328 КК).

«Паводле следства, 16-гадовы малады чалавек на аўтамабілі свайго знаёмага прыехаў у Мінск, дзе за 1000 даляраў набыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва агульнай масай больш за 245 грамаў, якое згодна з заключэннем спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз з’яўляецца метанонам», — паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Хлопец знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд. Падлетку пагражае ад васьмі да трынаццаці гадоў калоніі.

Метанон — сінтэтычнае псіхатропнае рэчыва, якое выклікае залежнасць.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?