31.01.2014 / 13:43

Галоўны фігурант справы фінансістаў атрымаў сем гадоў з канфіскацыяй

Галоўны фігурант «справы фінансістаў» Уладзіслаў Кацарэнка атрымаў 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Такое рашэнне ў пятніцу вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска. Менавіта такога пакарання для Кацарэнкі прасіў пракурор. Рашэнне суда першай інстанцыі можа быць абскарджана ва ўстаноўленым парадку.

Кацарэнка і некалькі іншых асоб абвінавачваліся ў стварэнні арганізаванай злачыннай групы, якая аказвала садзейнічанне службовым асобам і прадстаўнікам бізнесу ў адмыванні грошай. Усяго па «справе фінансістаў» праходзіла восем чалавек.

Шкода, прычыненая дзяржаве ў выглядзе нявыплаты падаткаў, ацэньвалася ў 3,7 млрд рублёў. Даход, атрыманы групай ад усіх відаў злачыннай дзейнасці, склаў прыкладна 427 млрд рублёў.

Вядомы банкір, акцыянер Тэхнабанк (доля ў статутным фондзе менш за 10 %) Уладзіслаў Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012.

У дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. На маёмасць банкіра накладзены арышт.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру