Рэдкі прыклад: вядомымі гісторыкамі сталі абодва браты Грыцкевічы.
Малодшы, Валянцін, які памёр летась, доўгія гады жыў у Санкт-Пецярбургу. Ён займаўся гісторыяй беларускай медыцыны, вывучаў дзейнасць беларускай інтэлігенцыі ў замежжы, аспекты крыніцазнаўства, музеязнаўства і гісторыі турызму.
Яго старэйшы брат Анатоль нарадзіўся 31 студзеня 1929 года ў Мінску.
Доктар гістарычных навук, прафесар, ён даследаваў гісторыю прыватнаўласніцкіх гарадоў Беларусі часоў Рэчы Паспалітай. Пазней пісаў гістарычныя нарысы пра Аршанскую бітву, паўстанне Тадэвуша Касцюшкі і Слуцкі збройны чын.
Летась у «залатой серыі» «Беларускага кнігазбору» выйшла «Выбранае» Анатоля Грыцкевіча.
У яго ўвайшлі даследаванні «Беларуская шляхта» і «Янычары ў Беларусі», а таксама праца, прысвечаная барацьбе за Беларусь у 1918-1921 гады.
«НН» далучаецца да віншаванняў!