31.01.2014 / 14:22

Анестэзіёлаг «Экамедсэрвіса» асуджаны на 4 гады, на суд прыйшоў коратка астрыжаным, з рэчамі 13

Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска абвешчаны прысуд фігурантам крымінальнай справы аб гібелі пацыенткі СТАА «Экамедсервіс — медыцынскі цэнтр» 25-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай.

У якасці абвінавачаных па справе праходзяць былы доктар-анестэзіёлаг «Экамедсервіса» вышэйшай катэгорыі з 23- гадовым стажам Аляксандр Шураў, які апошні час працаваў доктарам хуткай дапамогі, галоўны інжынер медцэнтра Вадзім Ліхута і былая гендырэктар Галіна Валжанкіна.

Дзяржабвінаваўца прасіў суд прыгаварыць Шурава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі-пасяленні і пазбаўленнем права займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў.

Суд вынес рашэнне асудзіць Шурава на чатыры гады калоніі-пасялення.

Аляксандр Шураў прыйшоў на сённяшняе пасяджэнне суда коратка астрыжаны і з вялікай торбай рэчаў.

Галоўны інжынер медыцынскага цэнтра Вадзім Ліхута прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах калоніі-пасялення. Яму забаронена займацца пэўнымі відамі дзейнасці на працягу 5 гадоў.

Былы гендырэктар медыцынскага цэнтра «Экамедсервіс» Галіна Валжанкіна — да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы закрытага тыпу, ёй забаронена займацца медыцынскай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

БелаПАН

0
Злюка / Адказаць
31.01.2014 / 14:31
Тогда многих врачей госучреждений можно было бы просто расстреливать в зале суда, за их т.с. ошибки и круговую поруку внутри государственных больниц и поликлиник....
0
ага / Адказаць
31.01.2014 / 14:38
Легко отделался, лепила.
0
Хочацца халявы. / Адказаць
31.01.2014 / 14:38
Вы лепей расстраляйце тых, хто гайкі закруціў дзеля ўлады, а медыцыну тады без іх наладзім.Скажыце дзякуй, што і так за бясплатна лечаць, у гэтых умовах дык не - кроў давай. Канцлягеры для дактароў з шарашкамі-палікліньнікамі збудуйце. Адразу здароўе наладзіцца.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру