31.01.2014 / 15:08

Моцны парывісты вецер захаваецца: надвор'е на 1—3 лютага 1

У бліжэйшыя суткі, 1 лютага, сінаптычная сітуацыя не зменіцца.

Rimgaudas Barauskis

Беларусь па-ранейшаму застанецца на перыферыі усё таго ж халоднага антыцыклону, цэнтр якога перамесціцца на Тамбоўскую вобласць.

Гэтай ноччу тэмпература паветра складзе -13.. -19°С, па ўсходзе да -20.. -22°С; дзённы фон максімальных тэмператур будзе -8.. -14°С, па захадзе краіны маразы аслабнуць, тут будзе -5.. -7°С.

2 лютага месцамі яшчэ захаваецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю -13.. -19°С, днём ад -6°С да -12°С; у заходніх раёнах краіны ўначы -7.. -12°С, удзень -3.. -6°С.

У панядзелак, 3 лютага, ноччу і раніцай -11 -17, месцамі слабы туман, шэрань. Дзённая тэмпература паветра — 5—10°С марозу; па захадзе будзе на 2—4 градусы цяплей.

0
Міцяй / Адказаць
31.01.2014 / 21:27
Даааа! "У нас что то не так!"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру