31.01.2014 / 17:28

Януковіч падпісаў «законы аб амністыі» і адмяніў законы аб дыктатуры

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў законы аб «амністыі» і аб адмене прынятых 16 студзеня «законаў пра дыктатуру». Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Януковіч таксама падпісаў чатыры законы, якія парламент 28 студзені прыняў на замену адмененым ад 16 студзеня.

30 студзеня прэс-служба прэзідэнта паведаміла, што Віктар Януковіч пайшоў на бальнічны, у яго прастуда.

Уначы 29 студзеня дэпутаты 232 галасамі падтрымалі праект закона № 4021-3 «Аб ліквідацыі негатыўных наступстваў і недапушчэнні пераследу і пакарання з нагоды падзей, якія мелі месца падчас правядзення мірных сходаў», прапанаваны прадстаўніком прэзідэнта Украіны ў парламенце Юрыем Мірашнічэнкам.

У ім амністыя «прывязваецца да станоўчай дынамікі па разблакаванні будынкаў», тлумачыў раней Мірашнічэнка, удакладніўшы, што дзяржаўныя ўстановы павінны быць вызваленыя і ў Кіеве, і ў рэгіёнах.

Вярхоўная Рада 28 студзеня адмяніла законы, якія абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды грамадзян і былі прынятыя 16 студзеня «ў ручным рэжыме».

Украінская праўда

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру