31.01.2014 / 17:29

Лукашэнка паляціць у Сочы адкрываць Алімпіяду і сустрэнецца з кіраўніком Кітая 5

Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца ў Сочы з кіраўніком Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы аб сустрэчы Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча 30 студзеня.

Абмяркоўваючы наяўную сітуацыю на прадпрыемствах, Лукашэнка закрануў супрацоўніцтва з Кітаем. Лукашэнка зазначыў, што яму вядома пра асноўныя вынікі нядаўняга візіту ў КНР прэм'ер-міністра Беларусі, і цікавіць настрой кітайскіх партнёраў.

З 7 па 23 лютага ў Сочы пройдуць зімовыя Алімпійскія гульні, куды запрошаныя кіраўнікі абедзвюх дзяржаў.

Апошняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна адбылася ў Пекіне 16 ліпеня 2013 года. Тады кіраўнікі дзяржаў падпісалі дэкларацыю аб устанаўленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Паводле БелаПАН

0
алесь шмаравоз / Адказаць
31.01.2014 / 18:21
Вы,,,,,, вочы Прылятаюць у Сочы, Сустрэча будзе з панам Сi! Жыстачайшэ папрасi!
0
Volc / Адказаць
31.01.2014 / 19:10
Лукашэнка Саша паляціць? А Коля?
0
Игнат / Адказаць
31.01.2014 / 21:41
Лукашэнка паляціць у Сочы адкрываць Алімпіяду у бронешлеме...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру