31.01.2014 / 17:54

«Советская Белоруссія» хоча запусціць FM-станцыю 11

У складзе выдавецкага дома на базе газеты «Советская Белоруссія» можа быць арганізавана FM-вяшчанне. Пра гэта сёння на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі паведаміў кіраўнік ведамства Алег Праляскоўскі.

FM-вяшчанне ў складзе «СБ», як бачыцца міністру, павінна быць музычным, навіновым, і, што асабліва важна, грамадска-палітычным.

Акрамя таго, выдавецкаму дому плануецца перадаць партал «СМІ Беларусі». Рэсурс не толькі стане адзінай кропкай уваходу для ўсіх дзяржаўных СМІ, але і будзе аказваць метадычную дапамогу рэгіянальнай прэсе ў развіцці іх вэб-рэсурсаў, адзначыў Праляскоўскі.

0
Каця Пряник (в дивичистве Суперфасфатава) / Адказаць
31.01.2014 / 18:09
Мало им бухтеть письменно - будут теперь бухтеть устно. "Говорит Каця Пряник! Говорит Каця Пряник! Работают все радиостанции Сосута! Передаем сводку бредней за сегодня".
0
малы / Адказаць
31.01.2014 / 18:16
ужо не ведаюць як грошы асвоіць.
0
Siarzhuk / Адказаць
31.01.2014 / 19:17
Не дадуць рады, бо ня маюць РАЦЫІ.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру