31.01.2014 / 23:40

Дзеля здымкаў фільма «Авель» перакрылі праспект Незалежнасці ад цырка да Гарадскога вала ФОТАФАКТ 4

Гэтымі днямі вечарамі ў Мінску здымаюцца эпізоды фільма «Авель», у якім будуць закранацца падзеі Плошчы-2010 (вечара пасля прэз. выбараў).

Сёння праспект перакрылі ад цырка да Гарадскога вала, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». Стаяць уздоўж толькі таксі і маршруткі, а таксама на Кастрычніцкай плошчы — самотны аўтазак. На праспекце ўключана святочная ілюмінацыя, як на Новы год і Каляды.

Будуць перакрываць праспект і вечарам у суботу з 20:00 (ад Заходняга моста да вул. Купалы), а вечарам у нядзелю, на участку ад Заходняга моста да вуліцы Свярдлова.

Грамадскі транспарт паедзе ў аб'езд.

ЯМ

0
Хемуль / Адказаць
31.01.2014 / 23:58
Ну сколько уже можно жевать про этот щАвель
0
Тургенеў з-пад Барысава / Адказаць
01.02.2014 / 09:00
Эпахальны хвільм, амаль, як "Трыумф волі" Лені Ріфеншталь...
0
неюрист / Адказаць
01.02.2014 / 13:38
По Закону о массовых мероприятиях, проовдить подобные съёмки вблизи станций метро и Дома Правительства запрещено, если только организатор не уполномочен на это государством
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру