Міністэрства адукацыі вітае жаданне настаўнікаў выкладаць некаторыя прадметы на беларускай мове. Пра гэта ў пятніцу, 31 студзеня, на круглым стале па праблемах маладых педагогаў, які адбыўся падчас III Рэспубліканскага фестывалю педагагічнага майстэрства «Педагог-майстар — маладому настаўніку», заявіў намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч, адказваючы на пытанне маладых педагогаў, чаму падручнікі па прадмеце «гісторыя Беларусі» выдаюцца на рускай мове.

«Калі ў вучня ёсць жаданне вывучаць, а ў настаўніка выкладаць прадмет на беларускай мове, то гэтаму ніхто не перашкаджае. Мы ставім задачу, каб у рускамоўных школах падручнікі па гісторыі і геаграфіі былі ў двух варыянтах — на рускай і беларускай мовах. Таму гэта штучна створаная праблема. Я, як і вы, лічу, што было б правільна выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове», — сказаў Васіль Будкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?