Дзяржаўная падтрымка грамадскаму аб'яднанню «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» працягнута на два гады. Гэта прадугледжвае ўказ № 55 ад 30 студзеня 2014 года, размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтым дакументам унесены змены ва ўказ № 559 ад 17 снежня 2012 года, якім была аказаная дзяржпадтрымка БРСМ на 2013 год. Новы ўказ прадпісвае словы «ў 2013 годзе» замяніць словамі «2013—2015 гадах».

Дакумент прыняты «з мэтай развіцця маладзёжнага руху ў Рэспубліцы Беларусь, аказання садзеяння грамадскаму аб'яднанню «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Указам устаноўлена, што члены БРСМ, абраныя ў яго кіруючыя органы, уключаюцца ў склад калегій Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Асобныя абзацы дакумента, якія тычацца фінансавання БРСМ, не раскрываюцца і значацца пад грыфам «для службовага карыстання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?