Каля 19-й гадзіне на пляцоўцы перад Домам урада на плошчы Незалежнасці ў Мінску, каля ўезду ў паркінг гандлёвага дома «Сталіца» загарэўся і выбухнуў мікрааўтобус «Газель».
На месца пажару прыбылі ратавальнікі і хуткая дапамога. Аўтамабіль залілі пенай.
Як аказалася, гэта было здарэнне ў рамках здымкаў фільма «Авель». Як паведамляюць відавочцы, людзей на плошчы Незалежнасці яно моцна напалохала.