Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі прыняла рашэнне аб 4-гадовай дыскваліфікацыі штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. Фармальна кропка ў доўгім разглядзе яшчэ не пастаўлена — канчатковае слова застаецца за міжнароднай федэрацыяй. Аднак практычна са стоадсоткавай верагоднасцю можна сцвярджаць, што агучаны «прысуд» уступіць у законную сілу.

Астапчук віншуе Аляксандра Яфімава адразу пасля заваявання золата ў Лондане 6 жніўня 2012, якое хутка забяруць.

Астапчук віншуе Аляксандра Яфімава адразу пасля заваявання золата ў Лондане 6 жніўня 2012, якое хутка забяруць.

Вердыкт антыдопінгавай камісіі, агучаны ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, абвяшчае: «У дачыненні да Надзеі Астапчук было прынята рашэнне аб чатырохгадовай дыскваліфікацыі спартсменкі».

Больш за тое, станоўчай апынулася і переправераная проба Астапчук, здадзеная на чэмпіянаце свету 2005 года, што паставіла крыж на надзеях беларускага боку.

Фармальна станоўчая проба Лондана стала для штурхальніцы паўторнай, што наводзіла на думку аб пажыццёвым адлучэнні ад спорту. Але па словах спецыялістаў БФЛА, такі варыянт немагчымы з-за таго, што спроба 2005 года была выяўлена ўжо пасля лонданскага праколу [Астапчук атрымала золата Алімпіяды-2012, але пазней была дыскваліфікавана].

Тэрмін дыскваліфікацыі Астапчук (і, дарэчы, яе трэнера) пачаў адлік з 8 жніўня 2012 года.

У гэты ж дзень у 2016 годзе Надзея зможа зноў выйсці ў сектар і нават тэарэтычна прыняць удзел у Гульнях у Рыа. Аднак практычнае ажыццяўленне такога варыянту нерэальна не толькі таму, што цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Рыа пройдзе трыма днямі раней, але і таму, што туды яшчэ трэба паспець адабрацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?