на скрыншоце затрыманне маладой пары, на заднім плане справа — відэааператар БелаПАН Васіль Сямашка, яго затрымаюць праз некалькі секундаў, а затым прымусяць сцерці запіс.

на скрыншоце затрыманне маладой пары, на заднім плане справа — відэааператар БелаПАН Васіль Сямашка, яго затрымаюць праз некалькі секундаў, а затым прымусяць сцерці запіс.

Кастрычніцкая плошча перад пачаткам здымак

Кастрычніцкая плошча перад пачаткам здымак

У Мінску праходзяць здымкі фільма «Авель». Сёння працягвалі здымацца эпізоды, звязаныя з масавымі пратэстамі 19 снежня 2010 года. У сцэнары іх падаюць у негатыўным святле.

Вечарам здымаўся эпізод з масавым шэсцем па праспекце Незалежнасці. Як паведамлялася раней, удзельнікам масоўкі «не рэкамендавалі» крычаць «Жыве Беларусь», прасілі гукаць «Мы против» и «Что-то не так».

Аднак сёння адзін з маладых людзей (Алесь Г.) на праспекце каля Макдональдса некалькі разоў крыкнуў «Жыве Беларусь» і адразу быў затрыманы і выведзены за межы шэсця.

Затрыманы таксама відэааператар БелаПАН Васіль Сямашка, які браў каментар у дваіх маладых людзей, якія прадставіліся арганізатарамі сацапытання. Яны таксама затрыманыя. Пазней В. Сямашку загадалі выдаліць відэазапіс. Адпусцілі і маладую пару, перапісаўшы звесткі.

Шэсце ад Кастрычніцкай да Плошчы Незалежнасці

Малады чалавек гукае некалькі разоў «Жыве Беларусь», затрыманне маладой пары і журналіста БелаПАН на Плошчы Незалежнасці.

Удзельнікі здымкі на Плошчы Незалежнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?