У ноч на 1 лютага ў Данбасе адбыўся кур'ёз. Жыхарку вёскі Крэменеўка даставілі ў радзільню на ваеннай тэхніцы.
У пятніцу каля 20.00 парадзіху забралі ратавальнікі МНС на ваенным шляхапракладчыку. 24-гадовую будучую маму разам з мужам даставілі ў пажарную частку Ільічоўскага раёна. Там іх чакала хуткая дапамога.